Анонсы праграм на 17 лістапада

16.11.2020

У аўторак, 17 лістапада, маральнай падтрымкай і крыніцай натхнення можа стаць эфір канала “Культура”. Мы прапануем:

- у 00:04 – запісы амерыканскага дуэта Ashford and Simpson;
- у 02:00 – творчасць эстонскага ансамбля “Арсіс”;
- у 06:10 – спевы пуэртарыканскага выканаўцы Рыкі Марціна;
- у 09:00 – музычныя творы Станіслава Манюшкі, Фрыдэрыка Шапэна, Фелікса Мендэльсона;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха” (да 90-годдзя з дня нараджэння аўтара);
- у 11:30 – запісы Андрэа Бачэлі, Надзеі Губскай, Ларысы Штанько, Васіля Мінгалёва;
- у 12:15 і ў 18:15 – “Дыялогі пра культуру: “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма – “Перакладаю душу…”. Пра асаблівасці перакладчыцкай працы з мастацкімі тэкстамі”;
- у 14:05 і 23:00 – працяг рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” (да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Адзенне і абутак”;
- у 15:00 – “Культурныя скрыжаванні” з Сяргеем Пукстам. Тэма: “Творчасць The Sisters of Mercy”;
- у 15:30 – запісы заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Віктара Скорабагатава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Псіхалагічны лексікон”, а таксама “Чароўны куфэрак”;
- у 17:30 – творы Франсуа Куперэна;
- у 19:00 – канцэрт City of Birmingham Symphony Orchestra, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пра Венсана-празарліўца”;
- у 21:10 – песні ў выкананні канадскага спевака Гордан Лайтфут;
- у 22:15 – мелодыі ў выкананні арфісткі Лавініі Мэер;
- у 23:30 – Фартэпіяннае трыа № 4 Сі бемоль мажор Людвіга ван Бетховена для фартэпіяна, віяланчэлі і кларнета.

У праграме магчымы змены.