Анонс праграм на 18 лістапада

17.11.2020 

У сераду, 18 лістапада, заставайцеся з намі! Канал “Культура” падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы аркестраў пад кіраўніцтвам Джэймса Ласта;
- у 02:00 – музыка Сяргея Пракоф’ева;
- у 06:10 – запісы французскага выканаўцы Сальваторэ Адамо;
- у 09:00 – запісы арганіста Алега Янчанкі, музыка Пятра Чайкоўскага, Джузэпэ Вердзі;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха” (да 90-годдзя з дня нараджэння аўтара);
- у 11:30 – “Гісторыі з фанатэкі”: запісы Анатоля Салаўяненкі і Тамары Сіняўскай;
- у 12:15 і ў 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім;
- у 14:05 і 23:00 – старонкі рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” (да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Назвы, нязвыклыя для вуха”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Віктарам Скорабагатавым (да 95-годдзя Беларускага радыё);
- у 15:30 – інструментальныя п’есы Галіны Гарэлавай;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Дражнілка”, “Экалогіка”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак”;
- у 17:30 – Першы струнны квартэт Пятра Чайкоўскага;
- у 19:00 – канцэрт праекта Inna de Yard (Ямайка), прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Бязручка”;
- у 21:10 – творчасць Тыніса Мягі;
- у 22:15 – фрагменты “Вестсайдскай гісторыі” Леанарда Бернстайна;
- у 23:30 – песні ў выкананні расійскага спевака Аляксандра Буйнова.

У праграме магчымы змены.