Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва расійскіх творцаў другой паловы XX стагоддзя – на выставе ў Музеі гісторыі беларускага кіно

18.11.2020

Выстава "Эпоха, людзі, жыццё. Прастора мастацтва XX стагоддзя” адкрылася ў Музеі гісторыі беларускага кіно ў Мінску. Дэманструюцца дэкаратыўна-прыкладныя творы расійскіх творцаў. Гэта эскізы тканін, геаметрычныя арнаменты, тэатральныя касцюмы і іншае. Стваральнікі канцэнтруюць увагу на мастацтве 1950-90-х гадоў. Расказвае галоўны саветнік Усерасійскага музея дэкаратыўна-прыкладнога і народнага мастацтва Галіна Андрэева.

У экспанатах заўважны ўплыў народных традыцый і авангардных кірункаў пачатку XX стагоддзя. Напрыклад, Таццяна Смірнова адраджае рускі стыль у модзе. Касцюмы яна стварае па законах народнага строю, вырабляе біжутэрыю з тэкстылю. А Таццяна Шыхірэва выкарыстоўвае супрэматычны малюнак у тэхніцы гарачага батыку на адзенні. Адначасова майстры дэманструюць радыкальныя змены ў дызайне і матэрыялах. Працягвае Галіна Андрэева.

Экспазіцыя працуе да 10 снежня.

Фота: belta.by