Анонс праграм на 20 лістапада

19.11.2020 

У пятніцу, 20 лістапада, заставайцеся з намі! Для спакою, натхнення і ўнутранай гармоніі канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы вакальна-інструментальных ансамбляў 1970–1980 гадоў;
- у 02:00 – музыку Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 06:10 – творчасць італьянскага спевака Б’яджа Антаначы;
- у 09:00 – фрагменты класічнай музыкі кампазітараў розных краін і часоў;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха” (да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 11:30 – творы Мануэля дэ Фальі;
- у 12:15 і ў 18:15 – тэатральны выпуск-дайджэст “Дыялогаў пра культуру” з Уладзімірам Трапянком;
- у 14:05 і ў 23:00 – працяг рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” (да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Салісты-вакалісты Беларускага радыё”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з літаратарамі Навумам Гальпяровічам і Алесем Бадаком. Гаворка прысвечана творчасці пісьменніка Яна Скрыгана (да 115-годдзя з дня нараджэння);
- у 15:30 – фрагменты балета Яўгена Глебава “Тыль Уленшпігель”;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Забаўляндыя”, “Музычны партал”, “Хіт-парада” і “Чароўны куфэрак”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Лікай Пташук;
- у 17:30 – Санату № 32 до мінор Людвіга ван Бетховена;
- у 19:00 – канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі Stylus Phantasticus, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Братка Ліс і братка Трус” (працяг);
- у 21:10 – творчасць народнага артыста РСФСР і Татарскай АССР Рэната Ібрагімава;
- у 22:15 – музыку Роберта Шумана;
- у 23:30 – запісы французскага выканаўцы Джо Дасэна.

У праграме магчымы змены.