Фестываль выяўленчага мастацтва “Арт-Мінск” адкрыўся ў Палацы мастацтва

20.11.2020

Маштабны фестываль выяўленчага мастацтва “Арт-Мінск”адкрыўся ў сталічным Палацы мастацтва. У экспазіцыі аб’яднаны адразу тры выставачныя праекты: "Арт-Мінск", I трыенале жывапісу, графікі і скульптуры і конкурс "Графіка года". Усяго паказаны работы каля чатырохсот аўтараў. Працягвае старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык.

На жывапісных палотнах – пейзажы, нацюрморты, партрэты, абстрактныя і тэматычныя кампазіцыі. Многія творцы звярнуліся да сацыяльнай тэмы. Ёсць работы як прызнаных мэтраў, так і пачаткоўцаў. Расказвае дырэктар цэнтра Новая культурная ініцыятыва Аляксандр Зіменка.

У рамках фестывалю Арт-Мінск запланавана адкрыццё яшчэ шэрагу экспазіцый. 20 лістапада ў галерэі “Беларт” прэзентуюць пейзажы розных аўтараў, у галерэі “Мастацтва” – графіку Сяргея Цімохава. З 24 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы пакажуць творы эстонскіх мастакоў, 26-га там жа стартуе літаратурна-мастацкі праект, прысвечаны Уладзіміру Караткевічу. Фестываль працягнецца да 16 снежня.

Фота: belta.by