Оперу "Фауст" пакажа Вялікі тэатр Беларусі

20.11.2020

Прэм'ера оперы Шарля Гуно “Фауст” адбудзецца заўтра ў Вялікім тэатры Беларусі. Гэты твор лічыцца адным з самых папулярных у сусветным оперным мастацтве. Яго называюць "безумоўным бестсэлерам", бо сам матэрыял  ахоплівае безліч тэм  і ‒ самае галоўнае ‒ валодае неверагоднай эмацыйнасцю, што прымушае гледача суперажываць. Опера перамесціць нас ў атмасферу фаустаўскага эксперыменту,  які  балансуе  на мяжы рэальнасці і нерэальнасці. У  спектаклі занятыя вядучыя салісты нашага тэатра. Галоўныя партыі Фаўста і Маргарыты ў прэм'еры “Фауст” выканаюць салісты Вялікага тэатра Марта Данусевіч і Тарас Прысяжнюк. Вось што яны распавялі пра сваю работу ў пастаноўцы.

Фота: vk.com