Анонсы праграм на 21-22 лістапада

20.11.2020

Сябры, для ўнутранай гармоніі і спакою прапануем наш эфір. У суботу, 21 лістапада, вы можаце паслухаць:
- у 00:04 – запісы амерыканскага вакаліста Эндзі Уільямса;
- у 02:00 – творчасць барабаншчыка Эла Фостэра;
- у 06:10 – музыку Поля Дзюка, Вольфганга Амадэя Моцарта, запісы Хасэ Карэраса, Лучана Павароці і Хасэ Карэраса;
- у 07:15 – радыёкампазіцыю паводле вершаў Дануты Бічэль-Загнетавай;
- у 07:30 – “Духоўную спадчыну”: пятыя Свята-Міхайлаўскія чытанні;
- у 08:05 – “Літоўскую рапсодыю” Мячыслава Карловіча;
- у 09:05 – літаратурны праект “Кнігалюбу”: пра кніжныя навінкі айчынных выдавецтваў, агляд штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 09:20 – запісы Валянціны Панамаровай;
- у 09:45 і ў 16:00 – вершы Генадзя Пашкова;
- у 10:05 – сустрэчу з народнымі майстрамі Беларусі;
- у 10:30 – першую частку радыёспектакля 2015 года “…І няма шляху чужога” паводле Уладзіміра Саламахі і інсцэніраванае апавяданне Міхася Стральцова “Восеньскі ўспамін” (да 95-годдзя Беларускага радыё);
- у 12:05 – праект “Планета “Культура”: старшыня беларускага культурна-асветніцкага таварыства “Уздым” Даўгаўпілскай гарадской думы Жана Раманоўская;
- у 12:30 – запісы скрыпача Аляксандра Крамарова;
- у 13:00 – гаворку з мастаком-пастаноўшчыкам Музычнага тэатра Беларусі Ільёй Падкапаевым;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі Tafelmusic barogue orchestra, а таксама запісы сярэдзіны 1970-х гадоў Тэры Калье;
- у 16:15 – узоры беларускага фальклору;
- у 17:00 – фрагмент радыёкампазіцыі “Парыж на свеце ёсць” паводле вершаў і казак Уладзіміра Караткевіча (1992 год);
- у 18:05 – “Вечар на канапе”: запісы амерыканскага акцёра Фрэда Астэра;
- у 19:00 – оперу Дзмітрыя Смольскага “Сівая легенда” на лібрэта Уладзіміра Караткевіча;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – запісы народнага артыста Беларусі Яраслава Еўдакімава;
- у 21:30 – апавяданне Уладзіміра Міхно “Сівая студня”;
- у 22:00 – фрагменты “Новай блюзавай музыкі для фартэпіяна – праекта ў развіцці” Марселя Уормса;
- у 23:00 – запісы Уладзіслава Плігаўкі, музыку Генры Пёрсела, Франца Ёзефа Гайдна і Джорджа Гершвіна.

Маральнай падтрымкай і крыніцай натхнення можа стаць эфір “Культуры”. У нядзелю, 22 лістапада, мы прапануем:
- у 00:04 – запісы амерыканскага піяніста Біла Эванса;
- у 06:10 – уверцюру да оперы “Севільскі цырульнік” Джаакіна Расіні, Канцэрт № 3 Сяргея Рахманінава і твор “Карміна Бурана” Карла Орфа;
- у 07:15 – радыёкампазіцыю паводле вершаў паэтаў пачатку ХХ стагоддзя;
- у 08:05 – запісы саліста беларускай оперы Юрыя Гарадзецкага;
- у 09:05 і ў 15:45 – праект Навума Гальпяровіча “Сюжэт для вечнасці”, які знаёміць з літаратурай аўтара;
- у 09:20 – п’есы з “Віленскага сшытка” ў выкананні ансамбля “Класік-авангард”;
- у 09:45 і 16:00 – вершы Генадзя Пашкова (працяг);
- у 11:15 – праект “Вялікая студыя”: сустрэчу з народным артыстам Беларусі Яраславам Еўдакімавым;
- у 12:05 – праект “Кругасвет”: знаёмства з Іранам;
- у 12:30 – музыку Марыса Равеля;
- у 13:00 – праграму “Натхнёныя музыкай”: госця – салістка Вялікага тэатра Беларусі Марына Аксёнцава;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: мадрыгалы Клаўдзіа Мантэвердзі і запісы Modern Jazz Quartet;
- у 16:15 – сустрэчу з народным фальклорным ансамблем “Галасы спадчыны” Дома культуры вёскі Багатырская Полацкага раёна;
- у 17:00 – гаворку пра любімыя кнігі з журналісткай Валерыяй Стацко;
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”. Госць Навума Гальпяровіча – гісторык Леанід Несцярчук;
- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі Шарля Азнавура;
- у 19:00 – першую частку радыёспектакля “Кароль Лір” па п’есе Уільяма Шэкспіра;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра дзівосны скарб;
- у 21:10 – творчасць савецкага і расійскага пісьменніка, паэта-песенніка Мікалая Дабранравава;
- у 21:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Алеся Каско “Апошні ваўкалак”;
- у 22:00 – “Летуценні” на тэму “Цуды свету: вісячыя сады Семіраміды”;
- у 23:00 – музыку Ісака Альбеніса, Марыса Равэля, Самюэля Барбера, Фрыдэрыка Шапэна і Густава Малера.

У праграме магчымы змены.