Фільмы па творах Караткевіча і праграма да дня першага ў свеце кінасеанса – што чакае гледача ў Музеі гісторыі беларускага кіно

23.11.2020

Музей гісторыі беларускага кіно падрыхтаваў рэтраспектыву да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча. На экране – дакументальныя, ігравыя і анімацыйныя карціны. Распачне паказы ў сераду, 25 лістапада, стужка “Быў. Ёсць. Буду. Акафіст Уладзіміру”. Расказвае загадчык музея Ігар Аўдзееў.

Яшчэ адна праграма чакае наведвальнікаў музея ў снежні. Да 125-годдзя кінематографа падрыхтаваны праект “У Ліён, да Люм’ераў”. У яго рамках адбудуцца прагляды і прэзентацыя новага экспаната.

Фота: yandex.by