25 лістапада: скульптар трэцяй лініі метрапалітэна Максім Пятруль і першыя старонкі аповесці Івана Шамякіна “Адна на падмостках”

24.11.2020 

У сераду, 25 лістапада, заставайцеся з намі! Канал “Культура” падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы Луі Армстранга;
- у 02:00 – музыка Сяргея Пракоф’ева;
- у 06:10 – запісы Юрыя Антонава;
- у 09:00 – мелодыі Алега Залётнева, Луі Нікаля Клерамбо, Ёзефа Гайдна, Франсіска Тарэгі, Хаакіна Радрыга і Франсуа Дэўена;
- у 11:00 і 20:30 – першыя старонкі аповесці Івана Шамякіна “Адна на падмостках”;
- у 11:30 – “Гісторыі з фанатэкі”: запісы Ганны Нятрэбка;
- у 12:15 і ў 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госць эфіру – скульптар Максім Пятруль;
- у 14:05 і 23:00 – старонкі рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” (да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Блюз з лацінаамерыканскім акцэнтам”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Віктарам Скорабагатавым;
- у 15:30 – канцэрты Антоніа Вівальдзі “Поры года” ў выкананні Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Дражнілка”, “Экалогіка”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак”;
- у 17:30 – “Сустрэча пад вечар” з вядучай Кацярынай Буцько, музыкантамі Вольгай Сідарук і Андрэем Варламавым;
- у 17:30 – Канцэрт для флейты з аркестрам мі мінор і Рускае ронда Саверыя Меркадантэ;
- у 19:00 – запісы ўдзельнікаў Міжнароднай музычнай выставы Womex, прапанаваныя Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” пра дзятла, які хацеў разбагацець;
- у 21:10 – творчасць Роя Орбісана;
- у 22:15 – фрагменты оперы Юрыя Семянякі “Новая зямля”;
- у 23:30 – песні ў выкананні французскага артыста алжырскага паходжання Халеда.

У праграме магчымы змены.