Канцэрт да юбілеяў Бетховена і Шастаковіча прагучаў на фестывалі "Беларуская музычная восень"

24.11.2020

Праграму “Двух геніяў партрэт”прэзентавалі на малой сцэне Белдзяржфілармоніі. Канцэрт прайшоў у рамках фестывалю “Беларуская музычная восень”. У праграме - творы Людвіга ван Бетховена і Дзмітрыя Шастаковіча. На сцэне – скрыпач, альтыст Вадзім Мазо і мастацкі кіраўнік філармоніі, піяніст Юрый Гільдзюк.      

Творы Бетховена і Шастаковіча музыканты абралі не выпадкова, а з нагоды памятных дат. Сёлета 250 гадоў з дня нараджэння нямецкага творцы і 45 – з дня смерці савецкага.

Фота: vk.com (здымак мае ілюстрацыйны характар)