26 лістапада: дзень, натхнёны творчасцю Уладзіміра Караткевіча, і абвяшчэнне вынікаў інтэрактыўнага конкурсу "Быў. Ёсць. Буду"

25.11.2020

Канал “Культура” прапануе правесці чацвер, 26 лістапада, разам пад знакам 90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Для маральнай падтрымкі і натхнення ў нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы брытанскай фанк-групы Olympic Runners;
- у 02:00 – Канцэрт № 2 Мі бемоль мажор для кларнета з аркестрам Карла Марыі фон Вэбэра;
- у 06:10 – песні з рэпертуару расійскага выканаўцы Валерыя Сюткіна;
- у 09:00 – “Класіка раніцай” з музыкай Яўгена Грышмана, Людвіга ван Бетховена, запісамі ансамбля “Сірынкс” і аркестра пад кіраўніцтвам Пятра Вандзілоўскага;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Івана Шамякіна “Адна на падмостках”;
- у 11:30 – санаты Даменіка Скарлаці;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру”: спецыяльны выпуск. Прагучаць фондавыя праграмы “Сустрэчы ў радыёстудыі”: пісьменнік Уладзімір Караткевіч” і “Ты жывеш на гераічнай зямлі”; 
- у 14:05 – працяг рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” (да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Музыка, натхнёная творчасцю Уладзіміра Караткевіча”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні”: цыкл запісаў з удзелам заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Віктара Скорабагатава;
- у 15:30 – аркестравыя п’есы Яўгена Грышмана;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”, у межах якога – вершы Уладзіміра Караткевіча ў прачытанні самых маленькіх, рубрыкі “Радыёпартацыя”, “Профікарта”, працяг казкі Галіны Пшонік “Нявеста для Базыля”;
- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар”: абвяшчэнне пераможцаў конкурсу чытальнікаў “Быў. Ёсць. Буду”;
- у 17:30 – “Песні без слоў” Фелікса Мендэльсона;
- у 19:00 – канцэрт Rotterdam Philharmonic Orchestra, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Пра Бабку Ёжку і яе сяброў” (працяг);
- у 21:10 – песні ў выкананні Ціны Цёрнер;
- у 22:15 – фрагменты балета “Маленькі прынц” Яўгена Глебава;
- у 23:30 – запісы Даяны Рос.

У праграме магчымы змены.