Гродзенцаў запрашаюць на “сентыментальны шпацыр па яўрэйскай Гародні”

26.11.2020

Гродна – горад з багатай гісторыяй. Амаль кожны будынак у цэнтры – помнік гісторыка-культурнай спадчыны. Арганізатары экскурсіі “Сентыментальны шпацыр па яўрэйскай Гародні” запрашаюць пазнаёміцца з малавядомымі старонкамі гісторыі, якія звязаны з жыццём яўрэяў. Гэты народ зрабіў вялікі ўклад у развіццё культуры, навукі, эканомікі горада і рэгіёна ў цэлым, адзначаюць у Музеі гісторыі рэлігіі. Расказвае навуковы супрацоўнік музея, гісторык і культуролаг Андрэй Ціхаміраў.

У экскурсійным маршруце – некалькі пунктаў. У Музеі гісторыі рэлігіі наведвальнікаў знаёмяць з адной з самых старажытных рэлігій – іудаізмам. Далей – наведванне Вялікай харальнай сінагогі і прагулкі па вуліцах яўрэйскага квартала ў цэнтры. Завяршаецца праграма абедам і дэгустацыяй страў яўрэйскай кухні.

Фота: muzej.by