Тэматычныя праграмы да юбілею Уладзіміра Караткевіча ‒ у эфіры канала "Культура"

26.11.2020

Сёння 90 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Наш канал падрыхтаваў да гэтай даты шэраг праектаў: творы класіка прачытаюць вядомыя артысты, прагучыць запіс інтэрв’ю з пісьменнікам з фондаў Беларускага радыё. Таксама сёння ў праграме "Сустрэча пад вечар" абвесцяць вынікі інтэрактыўнага конкурсу чытальнікаў “Быў. Ёсць. Буду”.

Расказвае дырэктар канала “Культура” Уладзімір Трапянок.

Фота: freesmi-by.livejournal.com