"Узнёслае і зямное": музыка Ёзафа Гайдна і Вольфганга Амадэя Моцарта прагучыць у Белдзяржфілармоніі

26.11.2020

"Узнёслае і зямное" такую праграму сёння прапануе Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі на Малой сцэне Белдзяржфілармоніі. Канцэрт пройдзе ў рамках штогадовага фестывалю “Музычная восень”. Пад кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава прагучыць музыка Ёзэфа Гайдна і Вольфганга Амадэя Моцарта.

Сярод багатай спадчыны Моцарта музыканты гэтым разам выбралі для выканання 21-шы канцэрт до-мажор для фартэпіяна і 3-ці соль-мажор для скрыпкі з аркестрам. Што аб’ядноўвае гэтыя творы, расказала адна з салістак сённяшняга вечара Вольга Сідарук.

Фота: vk.com