Царкоўна-грамадскі форум "Шостыя Калядныя чытанні" пройдзе дыстанцыйна

26.11.2020

Сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы адкрыліся Шостыя Беларускія Калядныя чытанні ‒ царкоўна-грамадскі форум у сферы культуры і духоўна-маральнай асветы. Падчас пленарнага пасяджэння адбудзецца ўрачыстая цырымонія перадачы адроджанага Тураўскага крыжа XII-XIII стст. Нацыянальнай акадэміі навук. Тэма сёлетняга форуму – гістарычная памяць народа. Расказвае намеснік старшыні Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы, іерэй Дзмітрый Ворса.

Секцыйныя паседжанні пройдуць 27 лістапада на інтэрнэт-пляцоўках. Для абмеркавання прапануюцца тэмы: рэлігійная адукацыя ў сучаснай праваслаўнай царкве, сацыяльнае служэнне царквы, узаемадзеянне з грамадскімі і дзяржаўнымі інстытутамі і іншыя. Расказвае старшыня Сінадальнай камісіі па пытаннях сям’і, мацярынства і дзяцінства Павел Сярдзюк.

Фота: oroik.by