27 лістапада: віртуальныя выставы Нацыянальнага мастацкага і песні на вершы Яўгеніі Янішчыц

26.11.2020 

У пятніцу, 27 лістапада, заставайцеся з намі! Для спакою, натхнення і ўнутранай гармоніі канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы Аляксандра Вярцінскага;
- у 02:00 – музыку Людвіга ван Бетховена;
- у 06:10 – творчасць Луі Армстранга;
- у 09:00 – фрагменты творчасці Каміля Сен-Санса, Сяргея Танеева, Пятра Чайкоўскага, Яўгена Глебава;
- у 11:00 і 20:30 – працяг аповесці Івана Шамякіна “Адна на падмостках”;
- у 11:30 – камерныя творы Франсіса Пуленка;
- у 12:15 і ў 18:15 – выпуск-дайджэст “Дыялогаў пра культуру” з Уладзімірам Трапянком пра выбраныя праекты Нацыянальнага мастацкага музея;
- у 14:05 і ў 23:00 – працяг рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” (да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Песні на вершы Яўгеніі Янішчыц”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Навумам Гальпяровічам. Гаворка –
пра дзейнасць Уладзіміра Караткевіча. Прагучыць аўтарскае прачытанне старонак рамана “Каласы пад сярпом тваім”;
- у 15:30 – запісы ансамбля салістаў “Класік-авангард” пад кіраўніцтвам Уладзіміра Байдава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Музычны партал”, “Хіт-парада” і “Чароўны куфэрак”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Лікай Пташук і прадстаўнікамі Беларускага аб’яднання “Чырвоны крыж”;
- у 17:30 – “Хельсінскі” канцэрт Леа Браўэра;
- у 19:00 – канцэрт Australian Chamber Orchestra, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пра бабку Ёжку і яе сяброў” (працяг);
- у 21:10 – творчасць савецкай і грузінскай джазавай і поп-выканаўцы Ірмы Сахадзэ;
- у 22:15 – музыку Мікалая Мяскоўскага;
- у 23:30 – запісы Хуліа Іглесіяса.

У праграме магчымы змены.