Абвяшчаем вынікі інтэрактыўнага конкурсу чытальнікаў “Быў. Ёсць. Буду”

26.11.2020 

Абвяшчаем вынікі інтэрактыўнага конкурсу чытальнікаў “Быў. Ёсць. Буду”, прысвечанага 90-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча і 95-годдзю Беларускага радыё.

Галасаванне прафесійнага журы (лічбы – колькасць балаў).

Намінацыя “Аматары”.

Узроставая група Ад 6 да 13 гадоў:

3 месца: Багдан Люндышаў (аг. Возера, Уздзенскі раён) 40;

2 месца: Сафія Крываносава (Магілёў) 42, Анастасія Салянік (Орша) 42, Уладзіслаў Салянік (г. Барань, Аршанскі раён) 42;

1 месца: Павел Багаслоўскі (Магілёў) 44.

 

Узроставая група Ад 13 да 18 гадоў:

3 месца: Іван Гаўрылін (Мінск) 43;

2 месца: Мікіта Сівец (Беразіно) 44;

1 месца: Іван Байкоў (Барань) 45.

 

Узроставая група Ад 18 да 45 гадоў:

3 месца: Марына Кульпінава (Орша) 42;

2 месца: Андрэй Самародаў (Мінск) 43, Алеся Сяргеева (Мінск) 43;

1 месца: Ганна Сабела (Асіповіцкі раён) 44.

 

Узроставая група Ад 46 гадоў:

3 месца: Віктар Мятла (Полацк) 41;

2 месца: Святлана Пасіч (Мінск) 43;

1 месца: Уладзімір Марозаў (Віцебск) 46.

 

Намінацыя “Прафесіяналы”.

1 месца: Валерый Шушкевіч (Мінск) 49;

2 і 3 месцы не прысуджаны.


Шчыра віншуем пераможцаў і дзякуем усім, хто браў удзел у творчым спаборніцтве!

 

У судзейскай камандзе былі:

  1. акцёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, педагог па сцэнічным маўленні БДУКМ, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Мітрафанавіч Рагаўцоў;

  2. актрыса, дацэнт БДУКМ, педагог па сцэнічным маўленні Алена Мікалаеўна Акулёнак;

  3. актрыса, рэжысёр Беларускага радыё Анжаліка Міхайлаўна Пташук,

  4. намеснік дырэктара канала “Культура” – загадчык аддзела музычных і літаратурна-мастацкіх праграм, паэт, публіцыст Навум Якаўлевіч Гальпяровіч;

  5. старшыня журы – дырэктар канала “Культура”, акцёр, выкладчык БДУКМ, кандыдат мастацтвазнаўства Уладзімір Анатольевіч Трапянок.

 

Па выніках інтэрнэт-галасавання (сайт і youtube) пераможцамі сталі (лічбы – колькасць галасоў):

3 месца: Дзіяна Чарнуха (Дзятлаўскі раён) 634;

2 месца: Анастасія Казлоўская (Ваўкавыск) 673;

1 месца: Іван Гаўрылін (Мінск) 1014.

 

Шчыра дзякуем украінскім чытальнікам, якія далучыліся да конкурсу:

  1. Галіне Варажбіт (Чарнігаў),

  2. Наталлі Вярховай,

  3. Таццяне Дзяменнікавай (Нікалаеў),

  4. Анастасіі Юрчанка (Мелітопаль),

  5. Глебу Кудрашову (Палтава).