28-29 лістапада: працяг радыёспектакля "Кароль Лір" і сустрэча з удзельнікамі гурта PAWA

27.11.2020 

Сябры, для ўнутранай гармоніі і спакою прапануем наш эфір. У суботу, 28 лістапада, вы можаце паслухаць:
- у 00:04 – фартэпіянны квартэт № 2 Сі бемоль мажор Каміля Сен-Санса;
- у 02:00 – творчасць Антона Арэнскага;
- у 06:10 – беларускія народныя песні ў запісах ансамбля “Песняры”;
- у 07:15 – радыёкампазіцыю паводле вершаў Паўлюка Труса;
- у 07:30 – “Духоўную спадчыну”: пра патрыятычнае служэнне беларускага святарства на апукіраванай тэрыторыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны;
- у 08:05 – запісы камернага аркестра музычнага каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі;
- у 09:05 – літаратурны праект “Кнігалюбу”: пра кніжныя навінкі айчынных выдавецтваў, агляд штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 09:20 – музыку Мануэля дэ Фальі;
- у 09:45 і ў 16:00 – вершы Уладзіміра Караткевіча (да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 10:05 – сустрэчу з народнымі майстрамі Вольгай Наўдзюнас і Валянцінай Прасаловіч;
- у 10:30 – другую частку радыёспектакля 2015 года “…І няма шляху чужога” паводле Уладзіміра Саламахі і вершы Уладзіміра Караткевіча;
- у 12:05 – праект “Планета “Культура”: сустрэчу са старшым навуковым супрацоўнікам Арт-гасцёўні “Высокае месца” Маяй Авадзінскай;
- у 12:30 – фрагменты канцэрта скрыпача Уладзіміра Клачко і піяністкі Вольгі Бельцюковай у малой зале імя Рыгора Шырмы Белдзяржфілармоніі;
- у 13:00 – гаворку з народнай артысткай Беларусі Наталляй Гайдай;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт кантратэнара Філіпа Жарускі, а таксама запісы канадскай спявачкі Дэборы Кокс;
- у 16:15 – узоры беларускага фальклору;
- у 17:00 – фрагмент радыёспектакля “Пастка” паводле аповесці Васіля Быкава (2009 год запісу);
- у 18:05 – “Вечар на канапе”: запісы біт-квартэта “Сакрэт”;
- у 19:00 – фрагменты оперы Юрыя Семянякі “Зорка Венера”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра гумовага вожыка;
- у 21:10 – запісы ізраільскай спявачкі Офры Хаза;
- у 21:30 – апавяданне Роберта Шэклі “Бітва”;
- у 22:00 – сучасную харавую музыку ў выкананні Шведскага радыёхору;
- у 23:00 – музычныя творы Эйтара Віла-Лобаса.

У праграме магчымы змены.

Маральнай падтрымкай і крыніцай натхнення можа стаць эфір “Культуры”. У нядзелю, 29 лістапада, мы прапануем:

- у 00:04 – запісы спевакоў Джудзі Колінз і Ніла Седакі;
- у 06:10 – мелодыі Джаакіна Расіні;
- у 07:15 – радыёкампазіцыю паводле вершаў Янкі Лучыны;
- у 08:05 – танцавальныя мелодыі Іагана Себасцьяна Баха;
- у 09:05 і ў 15:45 – праект Навума Гальпяровіча “Сюжэт для вечнасці”, які знаёміць з літаратурай аўтара;
- у 09:20 – запісы “залатога акардэона Расіі” Валерыя Коўтуна;
- у 09:45 і 16:00 – вершы Уладзіміра Караткевіча (да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка) (працяг);
- у 10:05 – “Сентыментальнае падарожжа” ў дзяцінства Дзмітрыя Пятровіча (памяці паэта);
- у 11:15 – запісы старадаўняй музыкі Беларусі;
- у 12:05 – праект “Кругасвет”: Чылі;
- у 12:30 – Другі фартэпіянны канцэрт Каміля Сен-Санса;
- у 13:00 – праграму “Натхнёныя музыкай”: госця – салістка Вялікага тэатра Беларусі Ірына Кучынская;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: фрагменты оперы Генры Пёрсела “Каралева фей”, запісы Даяны Рыўз;
- у 16:15 – сустрэчу з удзельнікамі гурта “Пава”;
- у 17:00 – гаворку з выкладчыцай Вольгай Рагачовай пра яе любімыя кнігі;
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”. Госць Навума Гальпяровіча – пісьменніца, журналіст Інэса Плескачэўская;
- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі Нані Брэгвадзе;
- у 19:00 – другую частку радыёспектакля “Кароль Лір” па п’есе Уільяма Шэкспіра;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра Зайчыка і яго прыгоды;
- у 21:10 – песні легендарнай рок-групы Eagles;
- у 21:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Аляксандра Сінілы “Ваўчанё”;
- у 22:00 – “Летуценні” на тэму “Легендарны Тадж-Махал”;
- у 23:00 – Канцэрт для двух фартэпіяна з аркестрам Вольфганга Амадэя Моцарта.

У праграме магчымы змены.