30 лістапада: працяг рамана Уладзіміра Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім" і сустрэча з мастачкай Ганнай Сілівончык

27.11.2020 

У панядзелак, 30 лістапада, для вашай маральнай падтрымкі і натхнення канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – кампазіцыі пуэртарыканскага спевака Рыкі Марціна;
- у 06:10 – музыку Эніа Марыконе;
- у 09:00 – мелодыі Мікалая Рымскага-Корсакава, Іагана Себасцьяна Баха, паланезы, запісы Ніны Шарубінай;
- у 11:00 і 20:30 – працяг твора Івана Шамякіна “Адна на падмостках”;
- у 11:30 – Першую “Англійскую” сюіту Іагана Себасцьяна Баха;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госця студыі – журналіст і пісьменнік Інэса Плескачэўская;
- у 14:05 і 23:00 – старонкі рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” ў прачытанні Алега Вінярскага;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Творчасць Кокі Тэйлар”;
- у 15:00 – “Культурныя скрыжаванні” з мастацтвазнаўцай Таццянай Бабіч. Тэма – “Лацінаамерыканскія танцы”;
- у 15:30 – харавыя і камерна-вакальныя творы беларускага кампазітара Віктара Кісцяня;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Музейныя хованкі”, “Дзіцячы радыётэатр” з працягам рамана Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Святланай Колмак і мастачкай Ганнай Сілівончык;
- у 17:30 – Струнны квартэт № 12 Фа мажор “Амерыканскі” Антаніна Дворжака;
- у 19:00 – канцэрт Мінскага камернага аркестра, запісаны ў 1987 годзе;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра гумовага вожыка (працяг);
- у 21:10 – песні ў выкананні шведскай рок-групы Europe;
- у 22:15 – музыку нямецкага кампазітара Карласа Чыпа;
- у 23:30 – музыку Антона Арэнскага да драмы “Бахчысарайскі фантан”.

У праграме магчымы змены.