Выстава да 150-годдзя Фердынанда Рушчыца адкрылася ў Нацыянальным мастацкім музеі

27.11.2020

Кульмінацыя Года Фердынанда Рушчыца ў Беларусі – юбілейная выстава ў Нацыянальным мастацкім музеі. Да 150-годдзя творцы на адной пляцоўцы дэманструюць здабыткі самога мастака, работы паплечнікаў і карціны-прысвячэнні сучасных майстроў. На адкрыццё экспазіцыі завітаў Данііл Шэйка.

Фота: belta.by