Фотаздымкі савецкага ваеннага карэспандэнта Яўгена Халдзея прэзентавалі на выставе ў Мінску

30.11.2020

Выстава фотаздымкаў Яўгена Халдзея адкрылася ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Гэта адзін з самых вядомых аўтараў, які захаваў падзеі вайны на плёнцы. З 1936 года ён працаваў карэспандэнтам "Фотахронікі ТАСС". Прайшоў шлях ад Мурманска да Берліна, здымаў у Балгарыі, Румыніі, Югаславіі, падчас Нюрнбергскага працэсу. Расказвае дырэктар музея РАСФОТА Захар Калоўскі.

На фотаздымках – калоны пленных, разбураны Севастаполь, Балгарыі, Патсдамская канферэнцыя, Парад Перамогі ў 1945-м. Два старыя сядзяць сярод аскепкаў разбуранага ўшчэнт будынка – назва фатаграфіі простая – Навошта вайна?. Працягвае пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў.

Выстава “Яўген Халдзей. Сцяг перамогі” працуе ў Мінску да 27 снежня.

Фота: facebook.com