Аўтарская праграма, якая выходзіць на канале "Культура", перамагла ў Рэспубліканскім конкурсе “Пад знакам Года малой радзімы”

30.11.2020 

Завяршыўся Рэспубліканскі творчы конкурс “Пад знакам Года малой радзімы”. На адрас Міністэрства інфармацыі даслана 142 работы (16 – ад рэспубліканскіх СМІ, 120 – рэгіянальных і 6 карпаратыўных СМІ).
У намінацыі “Землякі” сярод рэспубліканскіх электронных СМІ дыплом першай ступені атрымала наша калега Наталля Сіротка за аўтарскую праграму “Сентыментальнае падарожжа”, якая выходзіць у эфір па нядзелях у 10:05.
Шчыра віншуем Наталлю Аляксееўну і жадаем далейшых творчых поспехаў і новых перамог!