03.12.2020
Персанальная выстава заслужанага дзеяча мастацтваў, кавалера ордэна Францыска Скарыны Мікалая Кузьміча адкрылася ў Нацыянальным мастацкім музеі. Мікалай Кузьміч найперш вядомы як майстар, які ўзнавіў адну з нацыянальных святынь – Крыж Еўфрасінні Полацкай. Экспазіцыя "Byzantium" прымеркавана да 70-годдзя творцы.
Увазе наведвальнікаў – работы ў старажытнавізантыйскай тэхніцы перагародкавай эмалі – іконы, абразкі і медальёны, створаныя майстрам у апошнія гады. Сусветных прафесіяналаў у гэтай тэхніцы – лічаныя адзінкі. Расказвае куратар выставы, загадчыца аддзела старажытнабеларускага мастацтва Алена Карпенка.
Фота: artmuseum.by