11 снежня: захаванне каранёвай традыцыі і казка пра трох братоў

10.12.2020 

У пятніцу, 11 снежня, выбірайце канал “Культура”. Для спакою, натхнення і ўнутранай гармоніі мы прапануем:
- у 00:04 – запісы амерыканскай джазавай спявачкі Білі Холідэй;
- у 06:10 – творчасць галандскай рок-групы Shoking Blue;
- у 09:00 – фрагменты творчасці Іагана Штрауса-сына, Фелікса Мендэльсона і Ёзэфа Гайдна;
- у 11:00 і 20:30 – працяг аповесці Івана Шамякіна “Адна на падмостках”;
- у 11:30 – санаты Іагана Себасцьяна Баха для флейты і клавесіна;
- у 12:15 і ў 18:15 – выпуск-дайджэст “Дыялогаў пра культуру” з Уладзімірам Трапянком і яго суразмоўцамі на тэму “Захаванне каранёвай традыцыі”;
- у 14:05 і ў 23:00 – працяг рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” (да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Творчасць баяніста Аляксандра Шувалава”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Навумам Гальпяровічам. Гаворка
пра творчасць паэта Міколы Маляўкі;
- у 15:30 – музыку балета Генрыха Вагнера “Пасля балю”;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Забаўляндыя”, “Музычны партал”, “Хіт-парада” і “Дзіцячы радыётэатр”, дзе гучыць працяг інсцэніраванага рамана Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Лікай Пташук і прадстаўнікамі дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас”;
- у 17:30 – творы кампазітара Каміля Сен-Санса;
- у 19:00 – канцэрт Swedish Radio Symphony Orchestra з твораў Людвіга ван Бетховена і Рыхарда Штрауса, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра трох братоў;
- у 21:10 – творчасць “караля танга” Карласа Гардэля;
- у 22:15 – запісы рускага спевака Фёдара Шаляпіна;
- у 23:30 – песні ў выкананні расійскай спявачкі Ларысы Долінай.

У праграме магчымы змены.