Новая праграма “У пошуках чараўніцтва” стартавала ў Белдзяржцырку

21.12.2020

Новая праграма “У пошуках чараўніцтва” стартавала ў Белдзяржцырку. Калектыў запрашае гледачоў перажыць незабыўныя прыгоды з галоўным героем казкі Снегавіком і яго сябрамі. Таксама публіка перанясецца ў творчую майстэрню Дзеда Мароза. Пра адметнасці казачнай праграмы расказвае мастацкі кіраўнік Белдзяржцырка Вітаўтас Грыгалюнас.

Праграма “У пошуках чараўніцтва” ‒ відовішчная, музычная, напоўненая разнажанравымі нумарамі. Сёлета яна пройдзе ў іншым фармаце з улікам эпідсітуацыі. У праекце прымае ўдзел расійскі акцёр Сяргей Прасцяцоў.

Паказы працягнуцца да 11 студзеня.

Фота: circus.by