Сучасную моду і аўтэнтычныя строі аб'ядналі ў выставачным праекце "Беларускі касцюм: мінулае і сучасны дызайн"

22.12.2020

Выстава "Беларускі касцюм: мінулае і сучасны дызайн" паказвае восем аўтэнтычных строяў з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея і адзенне з калекцый сучасных беларускіх дызайнераў. Глядач параўнае, як выглядала вопратка нашых продкаў і як сённяшнія творцы выкарыстоўваюць яе элементы ў сваіх мастацкіх праектах. Расказвае загадчык аддзела моды і дызайну Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Ігар Іваноў.

Адначасова з тэндэнцыямі глабалізацыі на творы сучасных дызайнераў уплывае і нацыянальнаякультура. Касцюмы з элементамі традыцыйных беларускіх строяў цікавыя і замежнікам, бо паказваюць самабытнасць нашай краіны. Акрамя ўласна адзення, на выставе – электронныя слайды, што дэманструюць асаблівасці традыцыйнага адзення ў розных рэгіёнах Беларусі.  Працягвае дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Павел Сапоцька.

Выстава працягнецца да 21 лютага.

Фота: facebook.com