24 снежня: гутарым пра гульні з праграмістам Стасам Лузутам і музыка Яўгена Цікоцкага

23.12.2020 

Канал “Культура” прапануе правесці чацвер, 24 снежня, разам. Для маральнай падтрымкі і натхнення ў нашым эфіры:
- у 00:04 – музыка англійскага музыканта Алана Парсанса;
- у 02:00 – запісы італьянскай групы Neri per caso;
- у 06:10 – кампазіцыі з рэпертуару аргенцінкі Лаліты Торэс;
- у 09:00 – “Класіка раніцай” з музыкай Яўгена Цікоцкага, Вольфганга Амадэя Моцарта, Льва Абеліёвіча;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Міхася Стральцова “Загадка Багдановіча”;
- у 11:30 – санаты Даменіка Скарлаці;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госця эфіру – загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Ганна Нячай;
- у 14:05 – працяг рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” (да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Марлен Дзітрых”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні”: цыкл запісаў з удзелам заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Віктара Скорабагатава;
- у 15:30 – запісы Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Беларусі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”, у межах якога – вершы ў прачытанні самых маленькіх, рубрыкі “Профікарта”, “Радыёпартацыя”, а таксама працяг інсцэніраванага рамана Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”;
- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” з вядучай Юляй Ішмуратавай і праграмістам Стасам Лазутам;
- у 17:30 – менуэты, нямецкія танцы і кантрадансы Людвіга ван Бетховена;
- у 19:00 – канцэрт камернага аркестра горада Сэнт-Пола (ЗША), прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Марозка” (частка 1);
- у 21:10 – запісы нямецкай групы Modern Talking;
- у 22:15 – фрагменты творчасці айчыннага кампазітара Яўгена Цікоцкага;
- у 23:30 – спевы Маі Крысталінскай.

У праграме магчымы змены.