Музей народнай архітэктуры і побыту пазнаёміць з традыцыямі Калядаў

25.12.2020

Музей народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы 26 снежня запрашае на святкаванне Калядаў. Наведвальнікаў чакае дынамічная праграма ў асяроддзі краявідаў музея пад адкрытым небам. Госці маюць магчымасць паўдзельнічаць у абрадзе "Калядоўшчыкі", павадзіць казу і мядзведзя, паспяваць пад беларускую дуду калядныя песні, паваражыць на будучыню з Зяляркай, паспрабаваць традыцыйнаю страву святочнага стала – куццю. 

Расказвае намеснік дырэктара музея Яўген Мікула.

Фота: vk.com