Творы Глінкі і Бетховена гучаць у музычнай казцы для дзяцей "Час навагодніх цудаў"

30.12.2020

У Белдзяржфілармоніі працягваюцца навагоднія спектаклі для дзяцей. Сёлета гэта гісторыя рэжысёра-пастаноўшчыка Таццяны Можар “Час навагодніх цудаў”. Яна распавядае пра чароўны гадзіннік, яго захавальніка і незвычайныя прыгоды казачных персанажаў. Расказвае генеральны дырэктар установы Аляксандр Нікіта.

У спектаклі “Час навагодніх цудаў” выкарыстана музыка Міхаіла Глінкі, Людвіга ван Бетховена, Сяргея Пракоф’ева і Міхаіла Саўчыка. Балетмайстар-пастаноўшчык ‒ Святлана Рошчына. Галоўныя ролі выконваюць салісты Белдзяржфілармоніі.

Паказы працягнуцца да 7 студзеня.

Фота: minsknews.by