Вынікі сямейнага конкурсу "Навагодняя тэатральная цацка" падвялі ў Вялікім тэатры Беларусі

30.12.2020

Вялікі тэатр Беларусі падвёў вынікі сямейнага конкурсу “Навагодняя тэатральная цацка”. Больш за 70 ёлачных упрагажэнняў стварылі юныя ўдзельнікі разам з бацькамі і настаўнікамі. Пап’е-машэ, гліна, тканіна – з разнастайных матэрыялаў паўсталі героі вядомых оперных і балетных пастановак. Расказвае вядучы спецыяліст культурна-прэзентацыйнага аддзела Ірына Ераш.

Работы ацэньвала прафесійнае журы – мастакі і рэжысёры Вялікага тэатра. Яны прысудзілі гран-пры конкурсу Тамары Лахінай-Віткоўскай за кампазіцыю “Стварэнне свету”. Раздалі ўзнагароды і ў спецыяльных намінацыях – за найлепшы дэбют, прыз мастацкага кіраўніка і бутафораў, падарункі ад аддзелаў і служб тэатра. Найлепшы сімвал надыходзячага года стварыла сям’я Санкевічаў.

Пабачыць абаяльных балерын, Маленькага прынца, Пінокіа, шчаўкункоў і іншыя тэатральныя ўпрыгажэнні можа кожны наведвальнік Вялікага тэатра. Дзіцячыя работы ўпрыгожылі ёлку ў фае ўстановы.

Фота: vk.com