31.12.2020
Сябры, для ўнутранай гармоніі і святочнага настрою прапануем наш эфір. У суботу, 2 студзеня, вы можаце паслухаць:
- у 00:04 – запісы эстонскага ансамбля “Арсіс” і мексіканскай групы Sanida gala negro;
- у 02:00 – музыку Караля Шыманоўскага;
- у 06:10 – запісы саксафаніста Гровера Вашынгтана;
- у 07:30 – “Духоўную спадчыну”, у якой – святочная казка;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – фрагмент кампазіцыі “Снег пушысты залёг…” паводле вершаў класікаў;
- у 08:15 – музычныя творы Фрыдэрыка Шапэна;
- у 09:05 – ПРЭМ’ЕРУ ВЯШЧАЛЬНАГА СЕЗОНА: “Алгарытм гармоніі” – адсутнасць матывацыі;
- у 09:20 – ПРЭМ’ЕРУ ВЯШЧАЛЬНАГА СЕЗОНА: “Музычны калейдаскоп” – зімовыя святочныя мелодыі;
- у 10:05 – ПРЭМ’ЕРУ ВЯШЧАЛЬНАГА СЕЗОНА: “Дзіцячы радыётэатр” – працяг рамана Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”;
- у 11:00 – праект “Планета “Культура””: святочны выпуск;
- у 11:30 – музыку Карла Марыі фон Вэбера;
- у 12:15 – гаворку з салісткай Музычнага тэатра Беларусі Наталляй Дзяменцьевай;
- у 13:00 – навагодні канцэрт;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ірландскіх ансамбляў старадаўняй музыкі La Tempesta i Celtic Band, а таксама калекцыю джазавых мелодый у выкананні Джэймса Браўна;
- у 16:00 – ПРЭМ’ЕРУ ВЯШЧАЛЬНАГА СЕЗОНА: “Кнігарню” – пра калядную літаратуру;
- у 16:15 – узоры каляднага фальклору;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” – святочны выпуск з удзелам творчых асоб Беларусі;
- у 17:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Таццяна Шмыга;
- у 18:05 – “Вечар на канапе”: Аркадзь Райкін;
- у 19:00 – гала-канцэрт зорак сусветнай оперы, які адбыўся ў Вялікім тэатры Беларусі ў снежні 2019 года (1 частка);
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Івана Мележа “У завіруху”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – песні ў выкананні Дзіна Марціна;
- у 21:30 – радыёверсію спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа “Аднойчы ў навагоднюю ноч…” па п’есе Эміля Брагінскага і Эльдара Разанава;
- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Неба”.
Крыніцай натхнення і маральнай падтрымкай можа стаць эфір “Культуры”. У нядзелю, 3 студзеня, мы прапануем:
- у 00:04 – запісы сучаснай партугальскай выканаўцы песень фада Аны Моўра;
- у 06:10 – канцэртныя запісы Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – фрагмент кампазіцыі “Снег пушысты залёг…” паводле вершаў класікаў (працяг);
- у 08:15 – музыку з балета Сяргея Пракоф’ева “Рамэа і Джульета”;
- у 09:05 і ў 15:45 – праект Навума Гальпяровіча “Сюжэт для вечнасці”, які знаёміць з літаратурай аўтара;
- у 09:20 – святочны “Музычны калейдаскоп”;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: апошнія старонкі інсцэніраванага рамана Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”;
- у 11:00 – “Кругасвет”: Новы год у розных замежных краінах;
- у 11:30 – Сюіту з балета Людвіга Мінкуса і Леа Дэліба “Ручай”;
- у 12:15 – сустрэчу з народнай артысткай Беларусі Нінай Шарубінай;
- у 13:00 – праграму па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі Orpheo 55, а таксама джазавыя мелодыі ў выкананні Шырлі Бэсі;
- у 16:15 – сустрэчу са старшым выкладчыкам Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Ірынай Мазюк;
- у 17:00 – гаворку з праграмісткай Ганнай Сімянюк пра яе любімыя кнігі (працяг);
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”;
- у 17:30 – “Чатыры балады” Іаганеса Брамса;
- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі Ружэны Сікоры;
- у 19:00 – гала-канцэрт зорак сусветнай оперы, які адбыўся ў Вялікім тэатры Беларусі ў снежні 2019 года (2 частка);
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Змітрака Бядулі “Лявоніха і Сымоніха”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра жаласлівую прынцэсу;
- у 21:10 – песні ў выкананні спявачкі Дайда;
- у 21:30 – радыёпастаноўку “У навагоднюю ноч” паводле арабскіх казак;
- у 23:10 – музыку Ігара Стравінскага.
У праграме магчымы змены.