4 студзеня: “Час на джаз” і “Казкі сіняй падушкі”

31.12.2020 

У першы панядзелак новага года, 4 студзеня, для вашай маральнай падтрымкі і натхнення канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы Аляксандра Цфасмана;
- у 06:10 – кампазіцыі ў выкананні Джорджа Майкла;
- у 09:00 – творы Даменіна Скарлаці для клавесіна і мандаліны;
- у 11:00 і 20:30 – працяг твора Чарлза Дзікенса “Калядны харал”;
- у 11:30 – фрагмент Фартэпіяннага канцэрта Джорджа Гершвіна;
- у 12:10 – ПРЭМ’ЕРУ ВЯШЧАЛЬНАГА СЕЗОНА: “Час на джаз”: Кол Портэр, Уладзімір Разіцкі і Дызі Гілеспі;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам;
- у 14:05 - ПРЭМ’ЕРУ ВЯШЧАЛЬНАГА СЕЗОНА: “Музыку тэатра і кіно” – саўндтрэк фільма “Піяніст”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” ў прачытанні Алега Вінярскага;
- у 14:45 і 21:45 – ПРЭМ’ЕРУ ВЯШЧАЛЬНАГА СЕЗОНА: “Музычны мэйнстрым” – гурт Amici Forever;
- у 15:00 і 21:30 – ПРЭМ’ЕРУ ВЯШЧАЛЬНАГА СЕЗОНА: “Алгарытм гармоніі”;
- у 15:15 – Першую сімфонію беларускага кампазітара Анатоля Багатырова;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Музейныя хованкі”, “Чароўны куфэрак” з “Казкамі сіняй падушкі” (ПРЭМ’ЕРА НА КАНАЛЕ);
- у 17:00 – ПРЭМ’ЕРУ ВЯШЧАЛЬНАГА СЕЗОНА: “На паліцах фанатэкі” – разважанні кампазітара Ігара Лучанка, фрагмент радыёспектакля “Завеі, снежань” і іншае;
- у 17:30 – творы музычнай класікі, прысвечаныя зіме;
- у 19:00 – канцэрт BBC Concert Orchestra, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра Вялікую Мядзведзіцу;
- у 21:10 – запісы балгарскага эстраднага спевака Эміла Дзімітрава;
- у 22:15 – музыку брытанскага спевака Браяна Іны;
- у 23:30 – “Канцэртную сімфонію” Вольфганга Амадэя Моцарта.

У праграме магчымы змены.