Эстэтыка і навука аб'ядналіся на фотавыставе "Археалагічныя тэкстуры"

04.01.2021

На фотавыставе “Археалагічныя тэкстуры: натхненне мінулым” эстэтыка і навука аб’ядналіся, каб перадаць прыгажосць артэфактаў, здабытых падчас раскопак. Увазе гледача – больш за 20 дэталёвых фотаздымкаў асобных частак археалагічных знаходак: арнаменты на кераміцы, рэтушаваныя краі сякер і наканечнікаў, надрэзы на розе, гравіроўка на нажы з ікла. Фатограф-аматар Варвара Высоцкая паспрабавала праз фотаздымкі паказаць усе "дробязі" старажытнасцей. Расказвае адна з куратараў экспазіцыі Данута Грынь.

Цэнтральнае месца займаюць прадметы, якія знайшлі падчас раскопак пад кіраўніцтвам Мікалая Крывальцэвіча, старшага навуковага супрацоўніка аддзела археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук. Асноўная сфера яго зацікаўленняў – археалогія позняга неаліту і бронзавага веку на Беларускім Палессі. Расказвае яшчэ адзін куратар выставы Вікторыя Тарасевіч.

Фота: facebook.com