Арган, труба і саксафон прагучаць на фестывалі “Калядныя вечары на Залатой Горцы”

05.01.2021

Фестываль “Калядныя вечары на Залатой Горцы” праходзіць у сталічным касцёле Найсвяцейшай Тройцы. Пад зводамі храма гучыць музыка розных эпох. Абавязковы інструмент на ўсіх канцэртах – арган. Сёння на ім зайграе выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Лізавета Марозава. Дуэт ёй складзе саксафаніст Павел Казак. У выкананні музыкантаў прагучыць канцэрт для аргана соль мажор і першая саната Іагана Себасцьяна Баха, канцэрт для габоя з аркестрам Антоніа Вівальдзі і іншыя творы. Абяцае Лізавета Марозава і святочныя сюрпрызы.

7 студзеня – канцэрт арганісткі Калінікі Мядзведзевай і трубача Аляксандра Ахрэмкі. Завершыцца фестываль 9 студзеня вечарынай у фальклорным стылі. 

Фота: limberi.by