6 студзеня: “Літургія Святога Іаана Залатавуста” і сюіта з музыкі да спектакля “Снежная каралева” Эдуарда Зарыцкага

05.01.2021 

Перадсвяточную сераду, 6 студзеня, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:
- у 00:04 – старадаўнія і вальсы Эміля Вальдтэйфеля;
- у 02:00 – творы Сяргея Рахманінава;
- у 06:10 – песні ў выкананні ВІА «Ариэль»;
- у 09:00 – мелодыі Атара Тактакішвілі, Станіслава Манюшкі, Антаніна Дворжака і Дзмітрыя Смольскага;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Чарлза Дзікенса “Калядны харал”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы Віктара Чарнабаева, Канстанціна Лісоўскага, Ларысы Штанько;
- у 12:10 і 18:18 – “Час на джаз”: Каўнт Бэйсі;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госць эфіру – мастак, педагог Віктар Данілаў;
- у 14:05 – сюіта з музыкі да спектакля “Снежная каралева” Эдуарда Зарыцкага;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” (да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: Il Divo;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсія перадачы тэлеканала “Беларусь 3”);
- у 15:15 – “Сімфаньета” Мікалая Аладава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Дражнілка”, “Экалогіка”, “Чароўны куфэрак” з працягам кнігі Кацярыны Хадасевіч-Лісавой “Казкі сіняй падушкі”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: успаміны пра Льва Абеліёвіча, запісы Адрыяна Чэлентана;
- у 17:30 – фрагменты оперы Пятра Чайкоўскага “Чаравічкі”;
- у 19:00 – музычны праект Еўрапейскага вяшчальнага саюза “Каляды і Новы год 2020”;
- у 21:00 – калядная “Вячэрняя казка”;
- у 21:10 – падборка калядных песень;
- у 22:15 – музыка Льва Абеліёвіча і Аляксандра Скрабіна, якія нарадзіліся 6 студзеня;
- у 23:30 – фрагмент “Літургіі Святога Іаана Залатавуста” Добры Хрыстава.

У праграме магчымы змены.