7 студзеня

06.01.2021

Святочны чацвер, 7 студзеня, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:
- у 00:04 – творы выканаўцы папулярнага джаза Тоні Бенета;
- у 02:00 – запісы французскага спевака Алена Сушона;
- у 06:10 – песні ў выкананні савецкіх і расійскіх акцёраў Людмілы Гурчанка і Андрэя Міронава;
- у 09:00 – калядныя і святочныя мелодыі кампазітараў розных краін і часоў;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Чарлза Дзікенса “Калядны харал”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: харавыя канцэрты Дзмітрыя Бартнянскага;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Майлз Дэвіс;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госць студыі – святар Аляксандр Кухта;
- у 14:05 – мелодыі народнага артыста Беларусі Валерыя Іванова;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” (да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: мецца-сапрана Кэтрын Джэнкінс;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Мае кнігі”;
- у 15:15 – “Партызанская” сімфонія Яўгена Глебава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – вершы Якуба Коласа ў прачытанні дзяцей, “Профікарта”, “Чароўны куфэрак” з працягам кнігі Кацярыны Хадасевіч-Лісавой “Казка сіняй падушкі”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: фрагмент інтэрв’ю з заслужаным артыстам Беларусі Віктарам Скорабагатавым, верш “Мужнасць” у выкананні Ганны Ахматавай, фрагмент оперы “Яснае світанне” Аляксея Туранкова;
- у 17:30 – Concerto Grossi Георга Фрыдрыха Гендэля;
- у 19:00 – канцэрт аркестра Camerata Salzburg, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Пра Папялушку” (частка 1);
- у 21:10 – запісы савецкай і расійскай эстраднай спявачкі, актрысы Кацярыны Сямёнавай;
- у 22:15 – калядныя мелодыі розных краін;
- у 23:30 – фрагмент “Усяночнай” Сяргея Рахманінава.

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.