Веткаўскі музей у Гомелі запрашае на калядныя праграмы

06.01.2021

Гомельскі філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Фёдара Шклярава ладзіць цыкл калядных праграм. 7 студзеня да іх можна далучыцца анлайн: для ўсіх зацікаўленых апублікуюць відэа майстар-класа па калядных спевах. 8 і 9 студзеня праграма разгорнецца ў сценах установы – запланаваны лялечны спектакль і выраб каляднай маскі. Расказвае дырэктар установы Пётр Цалка.

Фота: vetka-museum.by