8 студзеня: фрагменты оперы Джорджа Гершвіна “Поргі і Бес” і Ensemble de 18. Jahrhunderts

07.01.2021 

Выхадную пятніцу, 8 студзеня, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы дуэта Таццяны і Сяргея Нікіціных;
- у 02:00 – творы Эдварда Грыга;
- у 06:10 – песні ў выкананні Гелены Веліканавай;
- у 09:00 – запісы Эдуарда Пелагейчанкі, музыка Ігара Стравінскага, Артура Анегера;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Чарлза Дзікенса “Калядны харал”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: фрагменты оперы Джорджа Гершвіна “Поргі і Бес”;
- у 12:10 і 18:18 – “Час на джаз”: запісы трыа Біла Эванса 1969 года;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам;
- у 14:05 – саўндтрэк з фільма “Сіроцкі Бруклін”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” (да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: Алесандра Сафіна;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: мастацтва імпрэсіянізму;
- у 15:15 – творы Яўгена Глебава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Забаўляндыя”, “Хіт-парада”, “Чароўны куфэрак” з працягам кнігі Кацярыны Хадасевіч-Лісавой “Казка сіняй падушкі” і “Музычны партал”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: творчасць айчыннай паэткі і барда Маргарыты Тарасавай;
- у 17:30 – творы кампазітара Марыа Кастэльнуова-Тэдэска;
- у 19:00 – канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі Ensemble de 18. Jahrhunderts, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Пра Папялушку” (частка 2);
- у 21:10 – запісы італьянца Адрыяна Чэлентана;
- у 22:15 – творчасць народнай артысткі СССР Ларысы Александроўскай;
- у 23:30 – песні ў выкананні Алізэ.