11 студзеня

08.01.2021

У панядзелак, 11 студзеня, для вашай маральнай падтрымкі і натхнення канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы канадскай спявачкі Селін Дыён;
- у 06:10 – творчасць англійскага вакальнага трыа The Puppini Sisters;
- у 09:00 – музычныя творы Георгія Свірыдава, Бенедэта Марчэла, Пятра Чайкоўскага і запісы Міхаіла Жылюка;
- у 11:00 і 20:30 – працяг твора Чарлза Дзікенса “Калядны харал”;
- у 11:30 – скрыпічныя п’есы Ёзефа Сука;
- у 12:10 – “Час на джаз”: Луі Армстранг;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць эфіру – дырэктар выдавецтва “Мастацкая літаратура”, паэт Алесь Бадак;
- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно” – саўндтрэк з фільма Вудзі Алена “Рымскія прыгоды”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” ў прачытанні Алега Вінярскага;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць Джоша Гробана;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: адсутнасць матывацыі (працяг);
- у 15:15 – творы народнага артыста Беларусі Дзмітрыя Смольскага;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Музейныя хованкі”, “Чароўны куфэрак” з “Казкамі сіняй падушкі”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: размову з народным мастаком СССР Міхаілам Савіцкім, вершы Барыса Пастарнака, мелодыі Ферэнца Ліста;
- у 17:30 – музыку французскага кампазітара Альбера Русэля;
- у 19:00 – канцэрт Lucerne Symphony Orchestra, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Чароўная гісторыя”;
- у 21:10 – запісы  Рода Сцюарта;
- у 22:15 – музыку аргенцінскага кампазітара і піяніста Себасцьяна Плано;
- у 23:30 – Канцэрт для кларнета з аркестрам № 3 фа мінор Людвіга Шпора.

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.