13 студзеня: запісы опернай спявачкі Кэтлін Бэтл і гутарка з мастачкай Людмілай Грыцэнка

12.01.2021 

Сябры, сераду, 13 студзеня, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы брытанскіх рок-груп;
- у 02:00 – творы Ёзефа Гайдна;
- у 06:10 – песні Мікаэла Тарывердыева з кінастужак;
- у 09:00 – мелодыі Франчэска Дурантэ, Галіны Гарэлавай, Бедржыха Сметаны, Гаэтана Даніцэці;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Рэкса Скаўта “Крылаты рэвальвер”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы Лесі Лют, Івана Казлоўскага, ансамбля “Кантабіле”, аркестра Белтэлерадыёкампаніі;
- у 12:10 і 18:18 – “Час на джаз”: Арт Блэйкі;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госця эфіру – мастак Людміла Грыцэнка;
- у 14:05 – кінамузыка Майкла Наймана;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” (да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: трыа Simply Three;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсія перадачы тэлеканала “Беларусь 3”);
- у 15:15 – музычныя творы на вершы Якуба Коласа;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Дражнілка”, “Экалогіка”, “Музычны вітамін”, “Чароўны куфэрак” з працягам кнігі Кацярыны Хадасевіч-Лісавой “Казка сіняй падушкі”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: пра Пабла Казальса, фрагмент радыёпастаноўкі па творы Мальера;
- у 17:30 – запісы амерыканскай опернай спявачкі Кэтлін Бэтл;
- у 19:00 – запісы квартэта Рудзі Цапфа з Баварыі, прапанаваныя Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” пра хлопчыкаў, якія слухалі казкі старой сасны;
- у 21:10 – падборка песень у выкананні Аляксея Глызіна;
- у 22:15 – музыка да старога Новага года;
- у 23:30 – запісы спявачкі Ёлкі.

У праграме магчымы змены.