Іконы, абразкі і медальёны Мікалая Кузьміча паказаны ў Нацыянальным мастацкім музеі

12.01.2021

Да 18 студзеня ў Нацыянальным мастацкім музеі працуе юбілейная выстава майстра Мікалая Кузьміча. На ей каля 20 іканаграфічых выяў, зробленых у тэхніцы перагародкавай эмалі, якой візантыйскія майстры карысталіся ў даўнія часы. Мікалай Кузьміч адрадзіў старажытныя традыцыі, калі працаваў над крыжам Еўфрасінні Полацкай. Сёння ён працягвае разам са сваім сынам ствараць іканаграфічныя мініяцюры. Цэнтральная месца на выставе займае стаўратэка ‒ скрыня, дзе захоўваецца крыж Еўфрасінні, яе прывезлі з полацкага манастыра. Скрыня ўпрыгожана іконамі святых ахоўнікаў сям'і Еўфрасінні Полацкай.

Людміла Мітаковіч сустрэлася з куратарам выставы ‒ загадчыцай аддзела старажытнабеларускага мастацтва Аленай Карпенка.

Фота: facebook.com