14 студзеня

13.01.2021

Чацвер, 14 студзеня, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы амерыканскага спевака Джэймса Браўна;
- у 02:00 – запісы нямецкага выканаўцы Ксаўера Найду;
- у 06:10 – песні ў выкананні французскага артыста Джо Дасэна;
- у 09:00 – мелодыі Валерыя Іванова, Мікалая Рымскага-Корсакава, Генрыха Вяняўскага;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Рэкса Стаўта “Крылаты рэвальвер”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: віяланчэльны канцэрт Карла Філіпа Эмануэля Баха;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Big Phat Band і біг-бэнд Боба Мінтцэра;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госця студыі – загадчык сектара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Таццяна Захарава;
- у 14:05 – мелодыі з фільмаў “Беласнежка і сем гномаў”, “Мінулагодняя кадрыля”, “Вестсайдская гісторыя”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” (да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: карэйскі кампазітар Лі Рум;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Мае кнігі”;
- у 15:15 – творы народнага артыста Беларусі Генрыха Вагнера;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – вершы Міколы Чарняўскага ў прачытанні дзяцей, “Профікарта”, “Чароўны куфэрак” з працягам кнігі Кацярыны Хадасевіч-Лісавой “Казка сіняй падушкі”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: фрагменты размовы з кампазітарам Ціханам Хрэннікавым, верш Барыса Пастарнака ў аўтарскім прачытанні, фрагмент опернай спадчыны Юрыя Семянякі;
- у 17:30 – творы Фелікса Мендэльсона;
- у 19:00 – канцэрт сімфанічнага аркестра радыё Паўднёвай Карэі, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 21:10 – запісы французскага шансанье Жоржа Мустакі;
- у 22:15 – фрагменты опер Анатоля Багатырова, Джузэпэ Вердзі;
- у 23:30 – спевы Эмі Макдональд .

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.