Нацыянальны цэнтр творчасці дзяцей і моладзі рыхтуе праграму да свайго 85-годдзя

14.01.2021

У Нацыянальным цэнтры творчасці дзяцей і моладзі працуе каля 170 аб’яднанняў па інтарэсах, дзе займаюцца амаль дзве тысячы дзяцей. Педагагі цэнтра – выпускнікі Універсітэта культуры, Беларускай дзяржаўнай акадэмій мастацтваў, Акадэміі музыкі. Напярэдадні новага года ўстанова стала лаўрэатам спецыяльнай прэміі Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва. Уражаннямі дзеліцца намеснік дырэктара Кацярына Кузьмянкова.

Гісторыя будынка Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі пачалася ў 1935 годзе, калі група мінскіх школьнікаў звярнулася з лістом да першага сакратара партыі з просьбай пабудаваць Палац піянераў. У 1936-м на вуліцы Энгельса з’явіўся высокі трохпавярховы будынак з шасцю калонамі. Заслужаны настаўнік БССР Сяргей Каткоў заснаваў там першую студыю выяўленчага мастацтва. Сёлета Нацынальнаму цэнтру творчасці спаўняецца 85 гадоў. Аб праграме запланаваных святочных падзей расказвае мастацкі кіраўнік установы Надзея Коршунава.

Фота: family.by