15 студзеня: інтэрв'ю з Аляксеем Дударавым і фрагменты араторыі Ёзефа Гайдна “Стварэнне свету”

14.01.2021 

Пятніцу, 15 студзеня, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:
- у 00:04 – спевы Сезарыі Эвары;
- у 02:00 – фрагмент драматычнай сімфоніі Гектора Берліёза “Рамэа і Джульета”;
- у 06:10 – музычныя творы ў выкананні брытанскага музыканта і спевака Пола Янга;
- у 09:00 – свецкая араторыя Георга Фрыдрыха Гендэля “Семела”;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Рэкса Стаўта “Крылаты рэвальвер”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: канцэрт Бальдасарэ Галупі для флейты і струнных;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Тэлоніўс Монк;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам;
- у 14:05 – саўндтрэк да фільма Вудзі Алена “Поўнач у Парыжы”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” (да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: брытанскі кампазітар Ілан Эшкеры;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: мастацтва постімпрэсіянізму;
- у 15:15 – творы народнага артыста Беларусі Дзмітрыя Смольскага;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Забаўляндыя”, “Хіт-парада”, “Чароўны куфэрак” з працягам кнігі Кацярыны Хадасевіч-Лісавой “Казка сіняй падушкі” і “Музычны партал”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: Аляксей Дудараў;
- у 17:30 – запісы габаіста Хайнца Холігера;
- у 19:00 – канцэрт RTV Slovenia Symphony Orchestra, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” пра Снягурку (частка 2);
- у 21:10 – творы народнага артыста Расіі Максіма Дунаеўскага;
- у 22:15 – фрагменты араторыі Ёзефа Гайдна “Стварэнне свету”;
- у 23:30 – песні ў выкананні Эмі Уайнхаўс.

У праграме магчымы змены.