16 студзеня: святочны канцэрт “Да дня нараджэння Беларускага музычнага тэатра” і старадаўнія творы еўрапейскіх майстроў

15.01.2021 

Сябры, для ўнутранай гармоніі і стваральнага настрою прапануем наш эфір. У працоўную суботу, 16 студзеня, вы можаце паслухаць:
- у 00:04 – запісы трыа Але Мёлера, дуэта Вэст і Рыдвал, Мамаду Сэнэ і Бэрын Шахін;
- у 02:00 – музыку Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 06:10 – фартэпіянныя п’есы Фрыдэрыка Шапэна;
- у 07:30 – “Духоўную спадчыну”: аўдыязапісы студыі ў імя святога Іаана Воіна;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Янкі Купалы;
- у 08:15 – старадаўнія творы еўрапейскіх майстроў;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі” – адсутнасць матывацыі (працяг);
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – папулярныя песні беларускіх аўтараў;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: Аляксей Талстой, “Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна” (працяг);
- у 11:00 – праект “Планета “Культура””: нацыянальны культурны цэнтр беларусаў “Бацькаўшчына” ў Курганскай вобласці Расіі;
- у 11:30 – фрагменты “Літургіі Іаана Залатавуста” Пятра Чайкоўскага;
- у 13:00 – запісы заслужанай артысткі Беларусі Марыі Гулегінай;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбляў Cologne Vocal Ensemble, Musica Antiqua Colonge, Academy of St. Martin of the Fields, а таксама саўндтрэк да музычнага фільма Blues Brothers;
- у 16:00 – “Кнігарню”: сталічная кнігарня “Букініст”;
- у 16:15 – узоры пазаабрадавай беларускай песеннай лірыкі – сямейна-бытавыя песні, а таксама беларускія народныя танцы;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” – выпуск з удзелам заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Алёны Ланской;
- у 17:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Генрыета Зонтаг;
- у 18:05 – “Вечар на канапе”: Валянціна Талкунова;
- у 19:00 – першае аддзяленне святочнага канцэрта “Да дня нараджэння Беларускага музычнага тэатра” (да 50-годдзя ўстановы);
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Кузьмы Чорнага “Маленькая жанчына”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – песні ў выкананні Sade;
- у 21:30 – радыёспектакль “Трымайце, людзі, Сонца!” паводле аповесці Віктара Казько;
- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Матылёк”.

У праграме магчымы змены.