26 студзеня: Lausanne Chamber Orchestra, Lausanne Vocal Ensemble, Чарлі Паркер і яго аркестр

25.01.2021 

У аўторак, 26 студзеня, для вашай маральнай падтрымкі і натхнення канал “Культура” прапануе:

- у 00:04 – запісы амерыканца Эла Джэро;

- у 02:00 – сучасны фальклор Бельгіі;

- у 06:10 – замежныя кампазіцыі 1950–1960 гадоў;

- у 09:00 – мелодыі Ігара Стравінскага, Міхаіла Глінкі і Мікалая Рымскага-Корсакава;

- у 11:00 і 20:30 – працяг твора Льва Талстога “Крэйцарава саната”;

- у 11:30 – запісы Леаніда Смятаннікава, Уладзіміра Пятрова;

- у 12:10 – “Час на джаз”: Чарлі Паркер і яго аркестр;

- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “Слова кожнае мае свой шлях…”. Госця эфіру – артыстка Зінаіда Феакцістава;

- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно” – мультфільм “Таямніца Коко”;

- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” ў прачытанні Алега Вінярскага;

- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: французскі кампазітар Жан-Філіп Рыа-Пі;

- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”;

- у 15:15 – творы Яўгена Глебава і Генрыха Вагнера;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Псіхалагічны лексікон”, “Афіша” і "Чароўны куфэрак” з “Казкамі сіняй падушкі” Кацярыны Хадасевіч-Лісавой;

- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: фрагмент інтэрв’ю са спеваком Валерыем Кучынскім, верш “Пра гусляра” ў выкананні Скітальца, фрагмент оперы Анатоля Багатырова “У пушчах Палесся”;

- у 17:30 –“Славянскія танцы” Антаніна Дворжака;

- у 19:00 – канцэрт Lausanne Chamber Orchestra i Lausanne Vocal Ensemble, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра Зайца і Вожыка;

- у 21:10 – песні ў выкананні амерыканскай кантры-спявачкі Долі Партан;

- у 22:15 – музычныя творы Герба Алперта;

- у 23:30 – музычныя замалёўкі Каміля Сен-Санса, Дарыюса Міё і Жака Ібэра.

 

У праграме магчымы змены.