26.01.2021
Сябры, сераду, 27 студзеня, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы амерыканскага акцёра і спевака Дзіна Марціна;
- у 02:00 – творы Ігара Стравінскага;
- у 06:10 – падборка песень калумбійскай спявачкі Шакіры;
- у 09:00 – мелодыі Альберта Хінастэра, Георга Фрыдрыха Гендэля, Густава Малера;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Льва Талстога “Крэйцарава саната”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы народнага артыста Беларусі Зіновія Бабія (да гадавіны з дня нараджэння спевака);
- у 12:10 і 18:18 – “Час на джаз”: амерыканскі гітарыст Рас Фрыман;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госць эфіру – член Беларускага саюза мастакоў, старшыня суполкі “Традыцыя” Уладзімір Уродніч;
- у 14:05 – фрагменты творчасці Уладзіміра Высоцкага;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” (да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: кампазітар Крыс Браўэрс;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсія перадачы тэлеканала “Беларусь 3”);
- у 15:15 – творы айчынных кампазітараў на словы Янкі Купалы;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Дражнілка”, “Экалогіка”, “Радыёпартацыя”, “Музычны вітамін”, “Чароўны куфэрак” з працягам кнігі Кацярыны Хадасевіч-Лісавой “Казка сіняй падушкі”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: гаворка з Зіновіем Бабіем, музыка Вольфганга Амадэя Моцарта, вершы Сяргея Грахоўскага;
- у 17:30 – музыка Джавані Паізіэла;
- у 19:00 – запісы музыкантаў з Косава, Італіі і Аўстрыі, прапанаваныя Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Наташына памылка”;
- у 21:10 – падборка песень амерыканскай блюзавай спявачки Эты Джэймс;
- у 22:15 – “Музычны вечар” з запісамі Зіновія Бабія;
- у 23:30 – песенная творчасць Аляксандра Малініна.
У праграме магчымы змены.