28.01.2021
Пятніцу, 29 студзеня, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы прызнаных замежных майстроў джаза;
- у 02:00 – музыка Аляксандра Аляб’ева;
- у 06:10 – падборка кампазіцый групы Roxette;
- у 09:00 – мелодыі Фелікса Мендэльсона, Габрыеля Фарэ, Клода Дэбюсі;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі аповесці Льва Талстога “Крэйцарава саната”;
- у 11:30 – Струнны квартэт Эдварда Грыга;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Джэй-Джэй Джонсан;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Кацярынай Буцько. Госці эфіру – салістка Беларускага дзяржаўнага харэаграфічнага ансамбля “Харошкі” Ірына Грушова і мастак па касцюмах калектыву Аляксей Гаявы;
- у 14:05 – саўндтрэк фільма “Вартавыя галактыкі”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” (да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: нямецкі дуэт Grandbrothers;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: “Фавізм у мастацтве”;
- у 15:15 – папулярныя эстрадныя мелодыі Яўгена Глебава, Ігара Лучанка і Андрэя Шпянёва;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Забаўляндыя”, “Хіт-парада”, “Чароўны куфэрак” з працягам кнігі Кацярыны Хадасевіч-Лісавой “Казка сіняй падушкі” і “Музычны партал”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч;
- у 17:30 – творы Франца Шуберта ў выкананні Святаслава Рыхтара;
- у 19:00 – канцэрт Los Angeles Philharmonic i Le Concert d`Astree Chorus, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” пра жабу;
- у 21:10 – запісы нямецкай выканаўцы Рут Брандзін;
- у 22:15 – творы Вольфганга Амадэя Моцарта ў выкананні беларускіх музыкантаў;
- у 23:30 – запісы групы “Джанга”.
У праграме магчымы змены.