29.01.2021
У першы дзень лютага для вашай маральнай падтрымкі і натхнення канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы Хуліа Іглесіяса;
- у 06:10 – песні ў выкананні Валерыя Залатухіна, Антоніа Бардэраса і Міхаіла Баярскага;
- у 09:00 – музычныя творы Франца Шуберта, Адольфа Адана і запісы Марыа Ланца;
- у 11:00 і 20:30 – працяг аповесці Льва Талстога “Крэйцарава саната”;
- у 11:30 – варыяцыі Радзівона Шчадрына “Аўтапартрэт”;
- у 12:10 – “Час на джаз”: джазавы трубач Грэг Адамс;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госця эфіру – дырэктар Дзяржаўнага архіва літаратуры і мастацтва Ганна Запартыка;
- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: саўндтрэк фільма “Форэст Гамп”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” ў прачытанні Алега Вінярскага;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: апрацоўкі Антоніа Вівальдзі, зробленыя брытанскім кампазітарам Максам Рыхтэрам;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: думкі, у якія варта верыць;
- у 15:15 – музычныя творы айчыннага кампазітара Сяргея Бельцюкова;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Музейныя хованкі”, “Чароўны куфэрак” з “Казкамі сіняй падушкі” Кацярыны Хадасевіч-Лісавой, “Агенцтва састарэлых навін”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: расповед Зінаіды Браварскай пра рэжысёра Сямёна Штэйна, казку “Пра ката і разбойніка”, творы ў выкананні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі;
- у 17:30 – музычныя творы Джулія Качыні, Жана Батыста Люлі, Луіджы Керубіні і Пятра Чайкоўскага;
- у 19:00 – канцэрт народнага артыста Расіі Сяргея Стадлера, які адбыўся ў Маскоўскай кансерваторыі ў 1983 годзе;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Куцька”;
- у 21:10 – запісы Льва Лешчанкі;
- у 22:15 – музыку амерыканскага кампазітара і піяніста Браяна Крэйна;
- у 23:30 – фартэпіянны квартэт Роберта Шумана Мі бемоль мажор.
У праграме магчымы змены.