03.02.2021
Чацвер, 4 лютага, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:
у 00:04 – запісы рытм-н-блюзавага гурта Brooklyn Dreams і джазавага піяніста і кампазітара Уэбстэра Льюіса;
у 02:00 – "Рапсодыя на тэму Паганіні" для фартэпіяна з аркестрам Сяргея Рахманінава;
у 06:10 – запісы аркестраў Рэя Коніфа і Джэймса Ласта;
у 09:00 – мелодыі Тадэвуша Касцюшкі, Камілы Марцінкевіч і Фелікса Мендэльсона;
у 11:00 і 20:30 – працяг аповесці Элізы Ажэшка "Нізіны";
у 11:30 – "У свеце музыкі": музычныя ілюстрацыі Георгія Свірыдава да аповесці Аляксандра Пушкіна "Мяцеліца";
у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы "Біг-бэнда Уладзіміра Талкачова";
у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госця студыі – кандыдат філалагічных навук, дацэнт філалагічнага факультэта БДУ, унучка Івана Шамякіна Славяна Шамякіна;
у 14:05 – музыка да кінастужкі "Конан-варвар";
у 14:15 і 23:00 – працяг гісторый са зборніка Яна Баршчэўскага "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях" чытае заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Рагаўцоў;
у 14:45 – "Музычны мэйнстрым": музыка з фільма "Д'ябал у дэталях", кампазітар Томас Ньюман;
у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект "Мае кнігі";
у 15:15 – харавая спадчына народнага артыста Беларусі Андрэя Мдывані;
у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – вершы ў прачытанні дзяцей, "Профікарта", "Радыёпартыцыя", “Афіша” і “Чароўны куфэрак” з першымі старонкамі казкі Алеся Бадака "У цёмным лесе за сіняй рэчкай";
у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: фрагмент інтэрв’ю з народнай артысткай Беларусі, спявачкай Ірынай Шыкуновай, казка "Зачараваныя царэўны", сюіта Каміля Сен-Санса "Карнавал жывёл";
у 17:30 – п'есы для клавесіна, канцэрт Ritrato dell Amore і сюіта L'emperiale Франсуа Куперэна;
у 19:00 – канцэрт Czech Philharmonic Orchestra, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
у 21:00 – "Вячэрняя казка" пра залатую сякеру;
у 21:10 – запісы савецкага і азербайджанскага спевака і кампазітара Палада Бюль-Бюль Аглы;
у 22:15 – мелодыі Сяргея Картэса;
у 23:30 – песні ў выкананні Тота Кутунья.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.